За дробным клопатам дзён неяк падзабылася, што 18 красавіка 2013 года, была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. Дзень той не забуду, відаць, ніколі. Бо, пасля яго рака жыцця пайшла іншым рэчышчам.
Праз два дні па абвяшчэнні аб стварэнні, 20 красавіка , адбылася першая "акцыя", якой стаў сумесны з рэдакцыяй газеты "Культура" суботнік у Грушаўцы. Які стаў ужо добрай традыцыяй. Як гэта было можна ўбачыць дзякуючы стужцы Алены Ясінскай - https://www.youtube.com/watch?v=xCarV7VkLAc
А яшчэ праз тры дні, 23 красавіка, .у Музеі сучаснага мастацтва, у межах нашага фестываля "ДАХ", адбылося урачыстае адкрыццё першай выставы прысвечанай Тадэвушу Рэйтану.
Шмат чаго змянілася за гэты час. Неўзабаве на сядзібе Тадэвуша Рэйтана, якую пяць год таму рыхтавалі на продаж з аўкцыёна, пачнецца аднаўленчы рух. Імя нашага славутага земляка, як падаецца, ужо беззваротна замацавалася ў падсвядомасці беларусаў-ліцьвінаў. Падаецца, чаго яшчэ жадаць?
Але, ногі самі нясуць нас 21 красавіка на радзіму Рэйтана. А рукі, па звычцы, самі сабой цягнуцца 28 красавіка адзначыць яго гераічны чын у тым лютым ,1773 годзе, невялічкім фестывалем тут, у Менску.
А там, і яшчэ тое-сёе плануецца.
Дарэчы, пра дату заснавання. Нагодай абраць менавіта гэты дзень стала тое, што 19 красавіка 1773 года, Тадэвуш Рэйтан, самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, тры хлапцы з Наваградчыны і Меншчыны, рашуча выступілі супраць Першага Падзела Рэчы Паспалітай .
Сёння, 19 красавіка 2018 года споўнілася 245 -ая гадавіна пачатку іх барацьбы!
Дзякуй вялікі ўсім тым, хто быў з намі ўвесь гэты час!
Не ўсіх адзначыў у допісе, за гэта даруйце!
З павагай,
Пракураторыя
Пракураторыя
Комментариев нет:
Отправить комментарий