З 5 па 13 жніўня, у сядзібе Тадэвуша Рэйтана плануецца правядзенне Пятага летніка , які ладзіць наша Арт-суполка . На дадзены момант чакаем канчатковага рашэння ляхавіцкага райвыканкама, але рыхтавацца працягваем.
Вельмі верагодна, што 20 жніўня мы правядзем таксама ўжо пяты фестываль сучаснага мастацтва ДАХ у Грушаўцы. Але. пытанне таксама яшчэ не вырашана канчаткова. Таму. сачыце за падзеямі!
Летнік-4. "Мураванка" Тадэвуша Рэйтана
Аб'ём прац у гэтым годзе не такі вялікі, тым ня меньш, занятак знойдзецца кожнаму, хто пажадае далучыцца да нас!
Сярод задач:
1. Дарабіць вільчак на даху флігеля №1 (леваруч ад сядзібы) і ачысціць дах ад смецця.
2. Аднавіць накрыўкі чатырох люкаў ў даху сядзібы, пастаўленых у першы сязон і адарваных дабрадзеямі.
3. Аднавіць цырату на даху Спіртапрыемача. Гісторыя тая самая.
4. Перамагчы бярозавы гай на даху Стайні.
5. Барацьба з кустоў'ем -самасейкай.
6. Прыборка тэрыторыі сядзібнага комплекса.
Гэта асноўнае.
Для тых, хто мае досвед афарбоўкі розных металёвых канструкцый прапануем паднаўленне інфармацыйных шчытоў (ля сядзібнай брамы і капліцы).
Умовы:
-жыццё ў намётавым табары (свой намёт , спальнік і іншыя раскошы);
-пітная вада (пры спрыяльным рашэнні ўладаў), прывазная (бочка);
-вегетарыянскае харчаванне з вогнішча, без растегаяў і шчарбетаў :)
Вітаюцца:
-гітары- ліры-дуды
-галасістыя галасы
Сухі закон! Забарона на любыя наркотыкі!
Павага да мясцовых жыхароў, якія ёсць нашымі паплечнікамі!
Абавязкова мець пашпарт!
Фінансаванне ў нас выключна сваё, таму лепей мець невялічкі запас грошаў.
У вёску прыязжае аўталаўка. Горад Ляхавічы ў 4-х км.
Па ўсіх пытаннях :
Зьміцер Юркевіч
+375 33 375 72 50
lefthunder@gmail.com
Так выглядаў летнік -4 http://reyten.blogspot.com.by/2016/08/4.html
Гэта старонкі Арт-суполкі ў сац-сетках:
vk.com/club52677453
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
Комментариев нет:
Отправить комментарий