Кароткая фота-справаздача за 8 дзён (былі і выходныя).
Пачаліся працы 20 ліпеня ў гадавіну давяршэння (!) хросту Тадэвуша Рэйтана.
Шмат кім гэта дата, толькі са здвігам на 20 жніўня, таго ж самага 1742 года, яшчэ лічыцца днём народзінаў Тадэвуша. Але, больш меньш уважлівае чытанне дакументаў і пошук новых не пакідае 1742 году аніводнага шанса.
Шмат хто з мінакоў і вядомых асобаў ужо прыклаў сваю руку да стварэння першага (у свеце) мурала, графіці, у гонар Герояў сойму 1773 года - Рэйтана, Корсака, Багушэвіча.
Так як працы яшчэ немала, то і астатнім ахвочым можам даць магчымасць далучыцца да годнай справы!
Не праходзце побач! )
Працяг-завяршэнне будзе. мусіць быць!
Комментариев нет:
Отправить комментарий