понедельник, 24 июля 2017 г.

Падзяка дабрадзеям з кампаніі "Вольны вецер"!

Ад імя Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана выказваю шчырую падзяку кампаніі "Вольны вецер" за прадастаўлены альпінісцкі рыштунак !
У мінулым годзе, пад час летніка , які ладзіць Арт-суполка штогод у сядзібе Рэйтанаў (в.Грушаўка. Ляхавіцкі раён),  яго з дапамогай паспяхова удалося правесці працы на даху аднаго з сядзібных флігеляў . А ў гэтым годзе, праізвесці частковую разборку ахоўнага навеса над рэшкамі капліцы Рэйтанаў (гарадскія могілкі, Ляхавічы).   
Спадзяемся на далейшае і плённае супрацоўнітва!

                                                                                                                          Зьміцер Юркевіч




Комментариев нет:

Отправить комментарий