Тых, хто з цікавасцю сачыць за развіццём беларускай Рэйтаніаны, думаю, пацешыць наш новы артыкул, які выйшаў у другім нумары Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў.
Артыкул мае назоў "Новыя крыніцы да біяграфіі Тадэвуша Рэйтана і яго сям'і". У ім прыведзены ня толькі ўжо вядомыя беларускаму чытачу па папярэдніх нашых публікацыях метрычныя запісы шлюбу бацькоў Тадэвуша - наваградскага стражніка Дамініка Рэйтана і менскай стольнікоўны Тарэзы з Валадковічаў, давяршэння хросту Тадэвуша, лісты Дамініка Рэйтана да Міхала Радзівіла "Рыбанькі", але і новыя метрычныя запісы. Большасць з іх - хросты і давяршэнні хростаў бартоў і сясцёр Тадэвуша, сярод якіх ёсць і невядомыя да гэтага часу сястра Барбара і брат Піліп (Станіслаў-Костка), якія памёрлі ў маленстве. Ёсць і метрычныя запісы смерці братоў Тадэвуша - Міхала, Язэпа і Станіслава, якія былі пахаваны на родавым пахаванні на могілках у Ляхавічах. Акурат там мы вядзем аднаўленчыя працы. Цалкам верагодна, што пасьля 1867 года, калі ляхавіцкі касцёл быў пераасвечаны ў праваслаўную царкву, а блізу 2500 ліцьвінаў-беларусаў у адзін дзень сталі праваслаўнымі, парэшткі Тадэвуша Рэйтана былі перанесены на могілкі і падзахаронены сярод яго сваякоў. нажаль, гэта пакуль што толькі гіпотэза.
У кожным разе, артыкул яшчэ раз ставіць пад бой шматлікія версіі году нараджэння беларуса Тадэвуша Рэйтана, якімі жывіцца польская гістарыяграфія -1741. 1742, 1746, 1752, 1756 і г.д., прычым, жывіцца на пустым месцы, і значна пашырае нашы веды пра сям'ю Дамініка і Тарэзы Рэйтанаў.
Іншыя метрыкі, які датычацца шлюбаў сясцёр і братоў Тадэвуша, а таксама хростаў іх дзяцёй, будуць надрукаваны асобна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий