Дзень другі.
Пачаўся ён з візіта журналісткі газеты "Культура", спадарыні Ганны. А далей, марудная карпатлівая праца. І вось ўжо, "з ценю прасветленыя твары" Герояў сувора і задумліва глядзець на мінакоў-менчукоў.
Працы будуць працягвацца яшчэ некалькі дзен. Па выходных, верагодна, увечары. Так што, жадаючыя далучыцца , а таксама проста павітацца з мастаком Алесям Родзіны (а менавіта ён ў большай меры цягне цяжар малявання), лёгка могуць гэта зрабіць.
Заўтра наша мікра-супольнасць дзеліцца на два франты. Алесь Родзін застаецца пры графіці, а мы едзем у Ляхавічы, каб вяртаць да жыцця капліцу на родавым пахаванні Рэйтанаў.
Што будзе далей...скажам пазьней.
Арт-суполка ў сацсетках
Комментариев нет:
Отправить комментарий