22 ліпеня, правялі чарговыя планавыя працы. Праца марудная, не з самых лёгкіх, але не настолькі цяжкая як пісаць подобнага рода каментары , ці артыкулы )
Акрамя падмуркавых прац, абкасілі траву, на якую вельмі добра ўплываюць і дожджы і сонца, павысякалі занадта разросшыяся бэз і язмін, іншымі словамі, навялі падабенства парадку.
Важнай знаходкай з'яўляецца гранітная калона ад надгробка неўстаноўленай асобы. Гранітную базу і яе падмурак мы знайшлі раней, але дыскуссійным пытанне заставалася, ці была тая калона металёвая ці гранітная. Учора гэта бытанне было закрыта. Але, з'явілася шмат новых.
Як і ў выпадку знаходкі падмурка, базы, а таксама нагробка Марыі з Несялоўскіх Рэйтан з чорнага мармуру, калона была перамежавана са смеццем савецкага перыяда (іржавае вядро, пластыкавыя кветкі ад вянкоў, бітыя банкі, шклянкі (у прамым сэнсе), пляшкі і г.д. Гэта сведчыць, што родавае пахаванне Рэйтанаў выкарыстоўвалася "суседзямі", як сметнік.
Тое самае дае надзею, што пры далейшых працах будуць знойдзены надгробкі іншых прадстаўнікоў роду, магчыма і братоў Тадэвуша, якія памерлі напрыканцы XVIII і напачатку XIX стст.
Сачыце за падеямі тут , або далучайцеся да нас там!
Комментариев нет:
Отправить комментарий