пятница, 21 июля 2017 г.

Графіці ў гонар Тадэвуша Рэйтана (дзень першы)


20 ліпеня 2017 года ў Менску, на вуліцы Кастрычніцкай, высілкамі нашае Арт-суполкі пачалося стварэнне першага (спадзяемся , далёка не апошняга), найбуйнешага (на дадзены момант) графіці, прысвечанага тром выбітным ліцьвінам-беларусам Тадэвушу Рэйтану, Самуэлю Корсаку, Станіславу Багушэвічу-Мінькоўскаму, годна узняўшых ў 1773 годзе сваі галасы сумлення ў абарону Незалежнасці Бацькаўшчыны , сярод чорнай багны ўсеагульнай здрады і хлусні.

Графіці, за стварэння якога ўзяліся мастакі-дасьледчыкі Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч, з'яўляецца лагічным працягам графічнага шэрага "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі" запачаткаванага ў 2012 годзе ў берлінскай Арт-сядзібе "ТАХЕЛЕС", рэзідэнтамі якога , больш за 10 год з'яўляліся мастакі. 

Ідэя намаляваць графіці менавіта на гэтай вуліцы, менавіта на гэтым будынку належыць анатолю Новікаву, які і дамогся дазволу ад уласнікаў будынка.

Графіці ствараецца на вачах людзей, як і значная частка буйных прац Алеся Родзіна, што дае магчымасць камунікаваць з гледачом-мінаком, тлумачачы яму сэнс малюнка  і праводзячы сваесаблівы экскурс ў падзеі таго часу, калі нашу краіну, перш за ўсё, зразумела, ВКЛ,  знішчылі трымя падзеламі.

Як паказаў першы дзень, шмат хто з мінакоў чуў імя Тадэвуша Рэйтана і нават, пра яго малую Радзіму, вёску Грушаўку ў Ляхавіцкім раёне (Берасцейская вобласць).

Працэс стварэння графіці разцягнуты на некалькі дзён, таму запрашаем зацікаўленых  пад час правядзення прац наведаць будпляцоўку, і нават, дадаць трохі сваёй энэргіі да малюнку.

Сёння, 21 ліпеня , пачатак ад 12 00.


Як заўсёды, на шляху да Вечнасці з'яўляюцца неадольныя перашкоды


Дзед і Баба, стваральнікі Сьвету



Зубр, яго абаронца


Наш надхняльнік -Уладзімір Караткевіч
(узгадаўся адразу ягоны верш "ЗУБР")





Выбар НАШАГА вакна пры дапамозе бабоў і картаў



Першая кропка-першы камень





Пачатак падрыхтоўчых прац пад пільным наглядам







Зменлівае менскае надвор'е


Пасьля чарнавых прац ў справу ўступіў Алесь Родзін





Нечакана на дальаглядзе з'явілася даўнія сябры, старая панк-Гвардыя-  Ігар Конік і  Аркадзь "Грын" з жонкай




Малюнак з натуры








За добрыя навіны пачэсным гасцям была прадастаўлена магчымасць упісаць сваі імёны ў гісторыю ставарэння  гэтага твора 


гісторык і архівіст Зьміцер Дрозд
 

харэограф Алена Прохарава


Вышнія сферы


Абавязковы лекторый пра ролю Тадэвуша Рэйтана ў беларускай гісторыі



На гэтым дзень першы завершыўся


21 ліпеня працяг.

Комментариев нет:

Отправить комментарий