Дзякуючы падтрымцы сяброў "уступны ўзнос" зменьшаны да 19.99р.
12 лістапада вандроўка "ШЛЯХАМ ТАДЭВУША РЭЙТАНА"
ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!
Запрашаем вас у вандроўку "Шляхам Тадэвуша Рэйтана". Стаўшая ўжо добрай традыцыяй, вандроўка прысвечана 277-гадавіне нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740-1780), выбітнай постаці беларускай гісторыі ХVІІІ ст.
Вы пачуеце апавяданне і пра Тадэвуша Рэйтана, які з'яўляецца самым вядомым прадстаўніком свайго роду, і пра Першы падзел Рэспублікі Абовух народаў- ВКЛ і Польшчы.
Так як наша вандроўка будзе месцамі праходзіць па мясцінам, якія шчыльна звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі, Станіслава Манюшкі і інш.дзеячоў, знітаваных з Наваградскім ваяводствам ВКЛ, то вас чакае азнаямленне з найбольш цікавымі старонкамі іх жыццярысаў.
Маршрут :
Менск (выезд 8:30)
Мір (стаянка 20 хв.)
Карэлічы (15 хві.)
Наваградак (60 хв.)
Возера Свіцязь (20 хв.)
Ляхавічы (60 хв.)
Грушаўка (60 хв.)
Патапавічы (10 хв.)
Нясвіж (20-25 хв.)
Менск (вяртанне ...пасьля 20:00)
У Наваградку і Ляхавічах маюцца кавярні, дзе кожны, ў меру магчымасцяў , зможа адпачыць душой. Пажадана запасціся тэрмасамі з кава-гарбатай. На ўселякі выпадак.
Бярыце з сабой паперу-алоўкі-фарбы, фотаапараты і відэакамеры, бо створаныя пад час вандроўкі працы мы плануем прадэманстраваць гледачу пад час буйнога фестываля сучаснага мастацтва "РЭЙТАН", які пройдзе ў Менску ў лютым 2018 года.
Калі ж вы маеце музычныя інструменты ,а таксама жаданне выканаць сваі (або не) спевы, будзем вельмі рады!
Кошт вандроўкі -19.99 р.
Тэлефон для даведкі +375 33 375 72 50
Мэйл: lefthunder@gmail.com
Комментариев нет:
Отправить комментарий