6 кастрычніка ў Івянецкім музее традыцыйнай культуры, са спазьненнем на тры гады, была адкрыта выстава, прысвечаная Героям 1773 года.
Такім чынам мы адзначылі 200-угодкі смерці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паплечніка Тадэвуша Рэйтана і Самуэля Корсака .
Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося і прайшло ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі!
Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея спадарыняй Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна).
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і цікавых успамінаў. А таксама без традыцыйнага "Паланэза" ініцыіраванага спадарыняй Аленай Прохаравай.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. Без сумніву, раней ці пазьней гэта адбудзецца, бо ня можа не адбыцца. Але, пачынаць трэба ўжо цяпер!
Дзякуй вялікі і дырэкцыі музея і шаноўным наведвальнікам выставы!
Спадзўяемся, што традыцыя адзначаць дзень памяці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (28 жніўня), так удала пачатая, не перарвецца!
З.Юркевіч
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Івянецкі музей традыцыйнай культуры
“Героі выходзяць з ценю”
Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай
гісторыі XVIII ст., сярод
якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).
Выстава складаецца з 27 графічных прац, якія ілюструюць
адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773
года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел
Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы –
наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак і пасол з Меншчыны, Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якія на
чале паслоў ад ВКЛ мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх
непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці
з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў
на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова “патрыёт”.
Станіслаў (1752 - 28 жніўня 1817) нарадзіўся ў сям’і полацкага
стражніка Мікалая і стольнікоўны менскай Феліцыяны з Быкоўскіх Багушэвічаў-Мінькоўскіх. У 1756
годзе страціў бацьку. З маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць
роднай зямлі. Вучыўся ў Віленскім “Collegium Nobilium”.
На менскім сойміку 22 сакавіка 1773 года атрымаў чым менскага ротмістра і быў
абраны паслом на варшаўскі сойм. На якім далучыўся да патрыятычнай грамады
паслоў з ВКЛ.Доўгі час выконваў функцыі Менскага земскага суддзі, быў паслом на
Галоўны трыбунал ВКЛ. У 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк
новаствораннага войска ВКЛ, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы
нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Менска. Жанаты быў на Тарезе з
Іваноўскіх, з якой меў восемь дзяцей. Але, бацьку перажыла толькі адна дачка
Фаўстына, якая была ў шлюбе з менскім падкаморыям Атаназіем Прушынскім. Пахаваны
Станіслаў, разам з братам Міхалам (пам. 26 снежня 1826 г.) у сутарэннях францішканскага касцёла у Івянцы,
блізу якога жыў, у вёсцы Літва. Нажаль, магіла Героя не захавалася.
Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не
дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта
выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску,
Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і
прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў. Вяртанне імёнаў і ўшанаванне на
дзяржаўным узроўні, надаўшы іх ганаровае імя плошчам, вуліцам, паркам, школам,
усталяваўўшы помнікі і памятныя дошкі ў мясцінах, звязаных з іх асобамі.
Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада
2017 года.
Куратары і
аўтары графічнага шэрага :
Зміцер Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,
www.reyten.blogspot.com
Івянецкі музей традыцыйнай культуры
Куток беларускіх Герояў, разьбяр спадар Апалінар Пупко
Мантаж выставы
Быў заўважаны нехта, вельмі падобны на "Кухмістра Верашчака"
Спадары Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч рыхтуюць прамовы )
Невядомыя куткі Івянца
Касцёл братоў-франціканцаў, дзе, згодна з "фармулярам" знайшлі апоні спачын Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1817) і яго брат Міхал (1826г.)
Цікавостка...
Кава-паўза на ўзбярэжжы
Спадарыні-спадары:
Таццяна Галінская, ганаровы сябра Арт-суполкі, вядучая некаторых з нашых імпрэзаў
Алена Прохарава, ганаровы сябра Арт-суполкі, харэограф
Алесь Родзін, сусветна вядомы мастак-жывапісца і , па -сумяшчальніцтву, сузаснавальнік Арт-суполцы.
Выкладзеная "смальтай" прыстань №1
Пасля уступнага слова дырэктара музея спадарыні Валянціны Адамовіч, слова ўзялі госці і арганізатары выставы - Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч
Прагляд дакументальнай стужкі "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ)
Бурлівае абмеркаванне месца пахавання Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага.
Традыцыйны ўжо "Паланэз" і яго надхняльніца -спадарыня Алена Прохарава
Працяг дыскусіі і ўспаміны
Усім прысутным быў зроблены невялічкі падарунак
Экспазіцыя
Хмару-спіріт нам на развітанне!
Комментариев нет:
Отправить комментарий