среда, 25 октября 2017 г.

Выстава ў Івянцы працягнута да сярэдзіны лістапада!







6 кастрычніка ў Івянецкім музее традыцыйнай культуры, са спазьненнем на тры гады,  была адкрыта выстава, прысвечаная Героям 1773 года.
Такім чынам мы адзначылі 200-угодкі смерці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паплечніка Тадэвуша Рэйтана і Самуэля Корсака .
Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося і прайшло  ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі!  
Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея спадарыняй Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна). 
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і  цікавых успамінаў. А таксама без традыцыйнага "Паланэза" ініцыіраванага спадарыняй Аленай Прохаравай.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. Без сумніву, раней ці пазьней гэта адбудзецца, бо ня можа не адбыцца. Але, пачынаць трэба ўжо цяпер!

Дзякуй вялікі і дырэкцыі музея і шаноўным наведвальнікам выставы!
Спадзўяемся, што традыцыя адзначаць дзень памяці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (28 жніўня), так удала пачатая, не перарвецца!

З.Юркевіч  

Комментариев нет:

Отправить комментарий