29-30 верасня 2017 года адбылося адразу 3 мерапрыемствы, прысвечаных 200-годдзю заснавання таварыства "Філаматаў" - круглы стол і адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры, а таксама вандроўка па памятных мясцінах заснавальнікаў Таварыства - Наваградчыне.
Фота-справаздачы мы ўжо публікавалі ў блоге. Дайшла чарга і да "развагаў", апублікаваных на старонках газеты "Культура". Дарэчы, ад гэтага нумара "К" мае новы дызайн!
(У гэтым самым нумары, надрукаваны працяг "серыяла" Рэвельскі Монтэ-Крыста"(аб продках Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), аўтарства гісторыка і архівіста Зьмітра Дразда).
(фота клікабельна)
Комментариев нет:
Отправить комментарий