Віктар Пятроў
Сяргей Ждановіч
Вольга Рагавая
Канстанцін Мужаў
Юрась Барысевіч
Аляксандр Зайцаў
"Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk" (Ільля Сін, Яўген Рагозін, Павал Вайніцкі)
"Механёры культуры".
Спасылка на відэа перформанса ДСПдыХ "Механёры Культуры" пад назовам "1772".
Перформанс прысвечаны Першаму падзелу Бацькаўшчыны, які адбыўся у 1772 годзе, і паслу ад Наваградскага ваяводства ВКЛ Тадэвушу Рэйтану, які на сойме 1773 выступіў у абарону Незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны!
https://www.facebook.com/100010385505978/videos/494759887546857/
Плятформа penAtra(C)tion, якая пройдзе ўжо ў восьмы раз, забясьпечыць цікаўнай публіцы рэдкую магчымасьць знаёмства з новымі творамі беларускіх пэрформераў.
penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух англійскіх словаў: «пранікненьне» і «атракцыя». Досьвед пранікненьня ўнутар сябе часам бывае хваравітым, аднак мастацтва мае сілу пераўтвараць псіхічныя траўмы ў займальны атракцыён.
Плятформа penAtra(C)tion выяўляе разнастайнасьць беларускага пэрформансу. Мы не фарматуем дыскурс і не навязваем сэнсы, але ствараем пляцоўку для аўтарскага самавыяўленьня.
Плятформа penAtra(C)tion у чарговы раз выяўляе адрозненьні пэрформанса ад тэатра -- а таксама моманты судакраннаньня гэтых розных відаў мастацтва.
Плятформа penAtra(C)tion павінна засьведчыць, што пэрформанс можа быць якім заўгодна. Жорсткім і сьмешным, глыбакадумным і дурасьлівым. Пэрформанс -- гэта не дыягназ, але толькі унікальны (у сваёй непасрэднасьці) спосаб трансляцыі аўтарскай энэргіі. І ўжо справа аўтараў, якімі пачуцьцямі і думкамі напаўняць тую парожнюю форму.
Плятформа penAtra(C)tion-VIII прысьвячаецца культаваму беларускаму мастаку Алесю Родзіну, які сёлета меўся адсьвяткаваць сваё 70-годдзе, але па ўласным жаданьні гэтага не зрабіў. Распачаўшы творчую практыку ў часы "застоя" і татальнага панавання соцрэалізму, ён у тых надзвычай складаных умовах здолеў выкрышталізаваць ня толькі унікальную жывапісную манеру, але і ўласны мастацкі сьвет -- складаны і хаатычны палімпсэст знакаў і сэнсаў, які літаральна ўцягвае ў свае віры гледача. На жыцьцёвае крэда мастака мала паўплывала глябальная зьмена эпох, шалёная папулярнасьць за мяжой, тлум бэрлінскага арт-цэнтра "Тахелес" і звыклая для Менска цішыня. Ён застаецца незалежным назіральнікам, уключаным у падзейнасьць, але не захопленым ёю. Здаецца, няма нічога, што магло б перашкодзіць яму ўспрымаць мастацтва як несупынны працэс, як рызыкоўную гульню зь невядомым вынікам. Гэтая пазыцыя можа лічыцца ўзорнай для творцы ў цяперашнім інэртным і нервовым сьвеце. У той ці іншай ступені, яе дэманструюць і ўдзельнікі платформы пэрформансаў.
Куратары: Ільля Сін, Павел Вайніцкі.
Квіткі ад 10 руб. на сайце фэсту "ТЭАРТ" http://www.teart.by/ru/
Комментариев нет:
Отправить комментарий