Дом рамёстваў на свяце фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» (в. Грушаўка, Ляхавіцкі р-н)
20 жніўня Дом рамёстваў удзельнічаў ў кірмашы на XV раённым свяце фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» у в. Грушаўка Ляхавіцкага р-на.
Фестываль ладзіцца ля старадаўняй шляхецкай сядзібы Рэйтанаў, і ўжо ў чацвёрты раз адначасова проходзілі адразу два фэсты — свята традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных», дзе былі прадстаўленыя найлепшыя праявы народнай творчасці (песні, танцы, рамёствы, кухня), і фестываль ДАХ-ХХХІ «РЭЙТАН».
Надзвычай насычаная праграма, якая праходзіла адначасова на некалькіх пляцоўках, задаволіла густы самай рознай публікі.
На фестывалі працаваў кірмаш вырабаў ручной работы: тут можна было знайсці і тканыя паясы, і гліняны посуд, і ўпрыгожанні. Дом рамёстваў прадставіў вырабы сваіх майстроў, а таксама ўдзельнікаў клуба майстроў народнай творчасці «Багач». Карысталіся попытам тканыя палавікі і вязаныя кружкі, ажурныя карункі і сурвэткі, вырабы з саломкі, паштоўкі ручной работы і сувеніры.
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
Комментариев нет:
Отправить комментарий