У Грушаўцы прайшоў фэст «ДАХ-31 РЭЙТАН» (фота)
- КУЛЬТУРА
- 22-08-2016
На выходных у вёсцы Грушаўка, што на Берасцейшчыне, прайшоў фэст "ДАХ-31 РЭЙТАН".
Арганізавалі фестываль Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана і Ляхавіцкі райвыканкам (Ляхавіцкі райвыканкам прадаставіў музычную апаратуру для правядзення фэсту - прым.Зьміцер Юркевіч). На свята прыехалі аматары беларускай гісторыі і культуры з розных гарадоў Беларусі, распавёў старшыня суполкі і адзін з куратараў фестывалю сучаснага мастацтва “Дах” Зміцер Юркевіч.
— У 2013 годзе была створана наша суполка, і ў гэты ж першы год мы правялі сумесна з ляхавіцкімі ўладамі наш фестываль “ДАХ”, а яны са свайго боку фестываль “З крыніц спрадвечных”, — кажа Зміцер Юркевіч. — У нас выступаюць больш сучасныя музыкі (з больш сучасным рэпертуарам- З.Ю.) Наш фестываль прысвечаны памяці нашага нацыянальнага беларускага героя Тадэвуша Рэйтана, які паходзіў са старабеларускага рыцарскага роду.
Людзі з задавальненнем слухалі выступы спевакоў і музыкаў, а старажылы прыгадвалі пасляваенную сядзібу, калі гняздо Рэйтанаў захоўвала былую прыгажосць:
— Усё, што тут ёсць, мы бачылі ў прыгожым выглядзе.
Паводле Зміцера Юркевіча і старшыні Начаўскага сельвыканкама Вячаслава Новіка, беларускім уладам і самім людзям трэба аднавіць сядзібу Тадэвуша Рэйтана — аднаго з нашых славутых землякоў. Варта стварыць музей, які прывабіць турыстаў і стане той пярлінай, што будзе нагадваць беларусам, адкуль наш род.
Комментариев нет:
Отправить комментарий