1. вываз друза з родавага пахавання Рэйтанаў (ляхавічы, могілкі). Будоўля новага навеса над капліцай.
2.. пад час першай часткі летніка 7-13 жніўня, раптам высвятлілася, што падмурак сядзібы за апошні час, моцна здаў свае пазіцыі. І ў адным мейсцы, нават адбылося абрушэнне. Даволе сур'езнае.
Прычынай стала пастаяннае падтапленне падмурка (цэгла), з-за адсутнасці нармалёвага вадаадліву на даху сядзібы, і паглыбленні ля саміх муроў, у якіх зьбіраецца вада. Цэгла увесь час мокне, і пад час маразоў, разрываецца.
Планы:
- Над аркамі -уваходамі ў скляпенні пабудаваць ахоўныя навесы, як тое было зроблена намі ў 2016 годзе на праблемным участку "Мураванкі".
- пабудаваць невялікія навесы-вадаадводы над найбольш пацярпелымі часткамі падмуркаў самой сядзібы.
Матэрыялы: кругляк, дошкі, б\в шыфер, рубероід, цвікі.
Зварот: хто можа дапамагчы якім-небудзь матэрыялам, звяртайцеся (+375 33 375 72 50, Зьміцер).
Ёсць надзея, што пэўную колькасць кругляка (будучыя апорныя слупы) нам прадаставяць Дабрадзеі. Тое тычыцца і шыфера. Але. гэтага не хопіць. Так што, шукаем-чакаем!
Комментариев нет:
Отправить комментарий