пятница, 4 августа 2017 г.

Наш чалавек ў Парыжы - Анатоль Сцебурака! Магіла пляменніцы Тадэвуша Рэйтана!

Як і два гады таму, беларускі гісторык Анатоль Сцебурака, ганаровы сябра Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, адарваўшыся ад цішы парыжскіх архіваў , здзейсніў працоўны подзьвіг!

Як памятае сталы чытач-назіральнік, два гады таму, спадар Сцебурака наведаў могілкі, дзе спачылі - пляменніца Тадэвуша Рэйтана -Ганна Герыч і яе сын Эдвард, Анарэ дэ Бальзак, як нам удалося устанавіць , муж стрыечнай унучкі Тадэвуша, Эвеліны з Жавускіх Ганскай і яшчэ плойма ліцьвінаў-беларусаў.

Магіла Рэйтанаў -Герычаў за два гады моцна зазелянела. Помнік, які і без таго ужо сам  сабе "помнік" , у сілу ўзросту, балансуе на мяжы выжывання. Вінаваты ў гэтым плюшч, які душыць яго сваімі абдымкамі, а таксама маладыя клёны, з якімі зладзіць можа толькі суворая рука садоўніка.  На нейкі час наш сябра прымерыў на сабя той пачээсны абавязак, які на схіле год спраўляў Францішак Скарына!
З дапамогай рук і хімікатаў, пахаванне прыведзена ў належны выгляд. Але, ці надоўга? Галоўная праблема ж у тым, што магіла, якая не мае ахоўнага статусу, з-за занядбання, можа быць знішчана. Ці, знойдзецца сярод чытачоў той, хто жывучы ў Парыжы, мог бы раз-пораз хаця б, раз на год, наведваць яе? І дапамагчы з умацаваннем крыжа, які можа паваліцца?
Спадзеваў на знаходку дабрадзея не шмат, але ўсё ж. яны застаюцца.. 


Рэпартаж 2015 года дадаецца. 


Парыж. Магіла Ганны з Рэйтанаў Герычовай і яе сына Эдварда.

                                                                  У пачатку лета, у той самы дзень , калі ў Менску меўся распачацца фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-ХІХ "РЭЙТАН" (прысвечаны 275-й гадаіне нараджэння нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана), у Парыж выправіўся сябра нашай Арт-суполкі дасьледчык і выкладчык Анатоль Сцебурака. Карыстаючыся нагодай, мы наважыліся "перадаць" з ім  зямлі, сабранай намі ў грушаўскай сядзібе  (дзе правяла сваё дзяцінства Ганна , дачка Міхала Ксаверага Рэйтана, малодшага брата Тадэвуша),  ля капліцы, а таксама з могілак у Ляхавічах, дзе знайшлі спачын яе бацька , дзядзька Станіслаў ,брат Дамінік (падпалкоўнік генеральнага штаба Вялікага войска Напалеона Бонапарта) і іншыя сваякі.
Назад была дастаўлена зямля з парыжскіх могілак, якая чакае свайго часу, каб стаць адным цэлым з зямлёй на Малой Радзіме Рэйтанаў.



















Комментариев нет:

Отправить комментарий