понедельник, 21 августа 2017 г.

У памяць Тадэвуша Рэйтана – чарговы „ДАХ”




Фестываль сучаснага беларускага мастацтва сёння, 20 жніўня, праходзіць у старажытнай шляхецкай сядзібе роду Рэйтанаў, якая ўяўляе помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX стагоддзя. Фестываль сучаснага мастацтва „ДАХ” прысвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, які, згодна гістарычным звесткам, пахаваны ў капліцы на тэрыторыі сядзібы. Імпрэза праходзіць ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Распавёў арганізатар Зміцер Юркевіч: – Гэта ўжо пяты, юбілейны, фестываль, які мы праводзім у Грушаўцы. Роўна пяць год таму мы заклалі падмуркі правядзення і летніка на радзіме Тадэвуша Рэйтана ў яго сядзібе, і адначасова фестываля. Звычайна пасля летніку праходзіць наш фестываль, які мы прысвячаем памяці нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Гэты наш фестываль называецца “ДАХ” і, як правіла, у ім удзельнічаюць нашыя сябры, якія разумеюць, каму прысвечаны наш фестваль. . У праграме фестывалю «ДАХ» лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама запланаваныя тэматычныя мастацкія выставы “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча, „Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага”, гульні і майстар-класы па фехтаванні і кулінарыі. У музычнай частцы фэсту выступяць  Re1ikt,  Віктар Сямашка і Кумпанія, Тодар Кашкурэвіч ды іншыя. 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-pamyats-tadevusha-rejtana-chargovy-da/


https://www.svaboda.org/a/28686901.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий