пятница, 4 августа 2017 г.

Летнік -5 . Грушаўка. 6-13 жніўня (абнаўленне)

Сябры!

Па тэхнічных прычынах, забіванне першага "кастыля" у глебу Летніка-5 пераносіцца на нядзелю, 6 жніўня.

Так як аб'ём прац не такі вялікі, як планавалася, прапануем прыхапіць з сабой эцюднікі, алоўкі, паперы-палотны і карыстаючыся магчымасцю, адлюстраваць для Вечнасці дарэфрорменную сядзібу у Грушаўцы й маляўнічыя ляхавіцкія краявіды!

На 20 жніўня плануем правесці наш традыцыйны для Грушаўкі фестываль ДАХ-32. Сярод тых, хто падтрымае нас на гэты раз гурт- Re1ikt!!!!




Тэлефон для даведак : +375 33 375 72 50.  Усе іншыя варыянты камунікацыі, будуць немагчымымі :)


Згадаем  і такі цікавы факт:

19 жніўня. на той самай пляцоўцы, ля сядзібы Рэйтанаў, пройдзе чарговае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных", якое будзе ладзіць адзел культуры Ляхавіцкага райвыканкама!!! Будзе не сумна!

Можна будзе заночыць з 19 на 20 у намётавым табары!

Нагадаем, паралельна з летнікам, у Ляхавіцкім раёне будзе праходзіць этнаграфічная экспедыцыя, якую ладзяць нашы паплечнікі -Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.
База экпедыцыі распалагаецца ў 1 км ад Грушаўцы, у в. Пашкоўцы.

2_Expedition2015

http://set.ethno.by/?p=4331
"

Экспедыцыя СЭТ у Ляхавіцкі раён. Пачалі падрыхтоўку!

Кожны год сябры “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” выбіраюць нейкі раён Беларусі для вялікага этнаграфічнага даследавання.
У гэтым годзе мы едзем у Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці. Раён адносна невялікі – у ім пражывае каля 25 тысяч чалавек. Але спадзяемся, што багаты на этнаграфічную спадчыну. Пра тое гавораць і разавыя выезды розных даследчыкаў  апошніх гадоў і тое што родам адсюль паходзіць знакаміты музыка-фалькларыст  Генадзь Цітовіч, які менавіта ў Ляхавіцкім раёне стварыў свой знакаміты народных  хор ў далёкіх 1950-ых гадах.
У гэтым годзе экспедыцыю будзем праводзіць у партнёрстве з арт-суполкай Тадэвуша Рэйтана, якая ужо некалькі год апякуецца спадчынай Рэйтанаў і ў першую чаргу сядзібай у в. Грушаўка. Агулам ў Ляхавіцкім раёне захаваліся рэшткі больш чым 10 шляхецкіх сядзібаў, тут шмат цікавостак звязаных з рознымі перыядамі гісторыі, аднак да гэтага часу няма свайго раённага музея.
Задачы экспедцыі ў гэтым годзе:
1) Апытанне сарэйшых жыхароў раёна (этнаграфія, вусная гісторыя)
2) Пошук асобных носьбітаў традыцыю для далёйшага супрацоўніцтва (запіс спеваў, правядзенне майстар-класаў і летнікаў і г.д.)
3) Фотаграфанне этнаграфічных калекцый ДК, вясковых музеяў і школ.

Час правядзення –   жнівень месяц.

Усе экспедыцыі СЭТ праводзяцца сіламі валанцёраў і дзякуючы падтрымцы людзей.
У гэтым годзе мы таксама не абыдземся без вашай дапамогі.
Калі вы хочаце паўдзельнічаць у экспедцыі, як валанцёр, то, калі ласка, запоўніце гэту анкету:
Далучыцца да экспедыцыі можна будзе ў любы час, але не менш чым на 4 дні.

Але таксама для арганізацыі гэтай справы нам трэба фінансавая прадтрымка. Спецыяльна для гэтага мы запусцілі на платформе talaka.by асобны праект па збору сродкаў. На забеспячэнне транспарту , харчаванне, арэнду жытла і закупку расходных матэрыялаў для апаратуры нам трэба 1000 бел. руб.
Адпаведна, далучайцеся!
Суполка экспедыцыі Укантакце: https://vk.com/event148374177   
"


Комментариев нет:

Отправить комментарий