Пасьля выступаў сп. Макея і спн. Ананіч з'явілася на нейкі час перакананасць, што праспаўшы, я прапусціў свой прыпынак і выйшаў у краіне, якая сапраўды, як настойліва гучала з трыбуны, з'яўляецца прамым нашчадкам ВКЛ, што беларусы -нашчадкі ліцьвінаў, а Дамейка- наш!
Нажаль, дыктафон не вытрымаў такіх жарсцяў і адмовіўся фіксаваць для гісторыі гучныя заявы. Застаецца толькі верыць ТБ, якое было прадстаўлена шэрагам каналаў, і якое захавае для гісторыі поўны відэа-запіс падзеі.
Выконваючы самаўскладзеную місіі сейбітаў, прэзентавалі нашы новыя календары з выявай Тадэвуша Рэйтана (малюнак Паўла Татарнікава) прадстаўнікам роду Дамейка ( Ігнат Дамейка - пляменнік Тадэвуша Рэйтана),намесніку дырэктара НББ Алесю Сушы, а таксама супрацоўнікам МЗС.
Комментариев нет:
Отправить комментарий