пятница, 4 августа 2017 г.

Увага! Рэйтан і "Маладосць". Прапанова!

Сябры!

Аднаўляючы старую добрую традыцыю "прэнумератарства", паведамляем наступнае.

У другой палове жніўня  плануецца выпуск №8 часопіса "Маладосць". Гэты нумар для нас мае асаблівую значнасць!
Па-першае, з той прычыны, што ў ім  дэбютуе, як літаратар, сябра нашае Арт-суполкі, рэжысер Алена Ясінская, аўтарка некалькіх фільмаў па "нашай справе". Па -другое, дэбютуе з тэкстам, які быў пакладзены ў падваліны дакументальнай стужкі " Апошняя з Рэйтанаў".  https://ok.ru/video/9326888417 
у якім рапавядаецца пра асабістую трагедыю  Аліны з гартынгаў , жонку апошняга прадстаўніка роду Рэйтана, Язэпа . 

Рэдакцыя часопіса звярнулася да нас з прапановай набыць 20-30 асобнікаў новага нумара з гэтым тэкстам па кошце 2 р. 42 кап, то бок  значна танней, чым ў шапіках "БЕЛДРУКУ".

Думаю, што гэтая прапанова вартая ўвагі! Тым больш,  што часопіс "Маладосць", як і газеты "Культура", "Голас Радзімы", "Краязнаўчая газета", "Звязда" і інш. шчыра падтрымліваюць справу папулярызацыі асобы Тадэвуша Рэйтана!

Для тых, хто пажадае мець нумар з аўтографам аўтаркі, думаю, мы змаглі б арганізаваць імправізаваную аўтограф-сесію! :)

Калі даеце згоду на падтрымку- калі ласка. напішыце, не марудзячы, мне - lefthunder@gmail.com
Зьміцер Юркевіч








Комментариев нет:

Отправить комментарий