четверг, 31 августа 2017 г.

Анонс бліжэйшых мерапрыемстваў з АСІТР

Анонс бліжэйшых мерапрыемстваў , якія праводзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, ці тых, у якіх бярэ ўдзел:


Верасень:

1. 2-3 верасня "суботнік" на родавым пахаванні Рэйтанаў (Ляхавічы).

2. 7-8 верасня бярэм удзел у канферэнцыі "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі" (да 950 -годдзя горада". Даклад "род Рэйтанаў і Меншчына". Ратуша і АН РБ, Менск

3. 9 верасня (магчымы змены), бярэм удзел у святкаванні 200 -годдзя заснавання таварыства "Філаматаў". Выступ аб новых фактах і знаходках, звязаных з  родамі Міцкевічаў і Дамейкаў. Музей Адама Міцкевіча (Наваградак).

4. 17 верасня , бярэм ўдзел у Міжнародным кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі , які пройдзе ў Варшаве, з дакладам "Некаторыя  новыя факты, датычныя генеалогіі Тадэвуша Рэйтана, Тадэвуша Касцюшкі, Ігната Дамейкі і Адама Міцкевіча" З.Юркевіч.  
 15 верасня, з дакладам "Культура родавай памяці ў жыцці каталіцкай парафіі" П.Булаты

5. Цягам месяца, у вольныя часіны, будуць працягвацца "суботнікі" (працы у сядзібе і на капліцы ў Ляхавічах), аб чым будуць дадатковыя абвесткі.


Кастрычнік:

1. "Суботнікі"

2. 28 кастрычніка , З нагоды меркаванага дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі -Тадэвуша Рэйтана, выезд і ўрачыстасць у Грушаўцы.

3. 29 кастрычніка (па магчымасці), традыцыйная вандроўка "Шляхам Тадэвуша Рэйтана" - Менск-Наваградак-Грушаўка-Менск.



Лістапад:

1. 3-4 лістапада, з нагоды меркаванага дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана, вечарыня памяці і   буйны, двухдзённы фестываль сучаснага мастацтва "РЭЙТАН" (ДАХ). Менск.




Комментариев нет:

Отправить комментарий